Навагоднія святы

28.12.2017

27 снежня ў школе прайшлі навагоднія святы.

Вучні пачатковых класаў атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, гулялі з вясёлымі сняжынкамі, энергічнай Бабай Ягой, ведзьмачкай і лесавіком. Казачныя героі весялілі і радавалі дзяцей, якія спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы каля святочна ўпрыгожанай елкі.

Вучні 6 -11 класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве “Навагодні перапалох”, якое падрыхтавалі навучэнцы 10-11 класаў. Разам з казачнымі героямі Дзедам Марозам, Снягуркай, кікімарай, лешым, Бабай Ягой гулялі і танцавалі.

 Музычныя нумары, гульні, танцы, цікавыя вядучыя - вось такая насычаная праграма. Усе, хто пабываў на гэтым свяце, атрымалі мноства станоўчых эмоцый. Усе госці пакідалі свята ў добрым настроі.  Закончыўся вечар святочнай дыскатэкай.