Мы любім цябе, Беларусь!

17.05.2017

Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучыню. Да іх ліку, несумненна, адносіцца і Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў другую нядзелю мая. Такое свята прайшло і ў нашай школе.

Свята дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ўсіх патрыётаў Айчыны, хто ўшаноўвае дзяржаўную гісторыю, шматнацыянальную культуру, векавыя традыцыі, верыць у дастойную будучыню дзяржавы.

Герб і сцяг з’яўляюцца сімваламі дзяржавы, яны адлюстроўваюць усю самабытнасць, культуру, традыцыі нашага народа, яго адданасць прынцыпам свабоды, адкрытасці, справядлівасці, пранесеныя праз стагоддзі.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыіі і каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.

Свята дзяржаўных сімвалаў аб’яднала ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас з асаблівым пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі.

Галоўныя дзяржаўныя сімвалы нашай краіны прызываюць грамадзян да самаадданага служэння Радзіме, ахове яе незалежнасці і суверэнітэта, згуртаванню і яднанню нацыі, стварэнню квітнеючай Беларусі. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і свята ўшаноўваем сімвалы нашай Дзяржавы.

Мы любім цябе, Беларусь!
Настаўнік гісторыі Лазюк Т.Р.