Паэты-Праметэі

24.03.2017

Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа - гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

Віктар Шніп

2017 год у Беларусі праходзіць  пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Выстава кніг “Паэты-Праметэі” была арганізована школьнай бібліятэкай. Дзеці маглі пазнаёміцца з непраграмнымі  творамі нашых песняроў.  Для нашых вучняў сельскі дом культуры арганізаваў  прадстаўленне па творы Якуба Коласа “Баба і чорт”.