Жыві, родная мова!

21.02.2017

Роднае слова – ты песня!
Ты дзіўная казка ў нас,
І словы твае як прадвесне,
Гучаць і звіняць кожны раз.

Праўду кажуць: “ Век жыві, век вучыся”. Мы пераканаліся ў гэтым падчас правядзення чарговага мерапрыемства, прысвечанага адзінаму Дню роднай мовы .

Дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца нечым незвычайным. 

Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”.

Для вучняў пачатковых класаў была падрыхтавана конкурсна-гульнявая праграма "Нашай роднай мовы берагі".

5-11 класы ўдзельнічалі ў гульні "Творы Коласа і Купалы ў школьнай праграме".