Дзень беларускай мовы

22.02.2021

  

Падчас дня роднай мовы у школе, сярод вучняў 5-11 класаў прайшла квэст-гульня    "Моваведы". Мэта мерапрыемства:  выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа.

Камандам былі прапанаваны рубрыкі “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Цытуем”, “Адгадваем”. Кожная каманда імкнулася як мага хутчэй даць правільны адказ. У выніку ўсе каманды паспяхова справіліся з заданнямі і атрымалі ўзнагароды і падзяку ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры.

А победу одержала команда 7 класса.