“Ты ніколі не сумуй, з мовай роднаю сябруй !”

13.01.2022

13.01.2022г

 “Ты ніколі не сумуй, з мовай роднаю сябруй !

” Дзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у  школе. Вучні пабывалі з экскурсіяй у музеі сялянскага быту “Кашавіцкая святліца запрашае… альбо хата з матчынай душой”, які знаходзіцца ў Кашавіцкім СДК.

Тут жа адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў “Адкрываю,як свет нанова, беларускае роднае слова”. 

Дзеці 2 класа разгадвалі загадкі, крыжаванкі і рэбусы ў конкурсе “Знаўцы роднай мовы”. На працягу дня юныя мовазнаўцы паказалі свае веды ў конкурсе “Лепшы перакладчык”.