Дзень роднай мовы

21.02.2022

Родная мова… Многія лічаць, што ведаць родную мову — гэта вялікае шчасце, бо веданне роднай мовы дае чалавеку вельмі шмат: і пачуццё ўпэўненасці ў сабе, і пачуццё гонару за свой народ, за сваю асаблівасць. Усё гэта вельмі важнае для чалавека. 

Але «чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі — нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці», - пісала ў пачатку ХХ стагодзя наша знакамітая пісьменніца Элаіза Пашкевіч. "Вы, маладыя, найчасцей пападаеце між чужых людзей, што вашай мовы не шануюць, «простай», «мужыцкай» завуць. З вас часта насмяхаюцца, калі гаворыце па-свойму. I вы, чуючы гэта, пачынаеце саромецца матчынай мовы, свайго народа, сваёй радні. Чужых багоў вы прымаеце: чужую гутарку, звычаі, чужое імя».

21 лютага прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей свету адзначаюць міжнародны Дзень роднай мовы. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года на сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы. Дзеля «падтрымкі моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя» - гучала ў загалоўку дакумента.

І сапраўды - Родны… так мы звычайна звяртаемся да чалавека, калі адчуваем да яго самыя цёплыя пачуцці. Ад гэтага слова вее матчыным каханнем, цеплынёй хатняга агню, радасцю сустрэч з дарагімі роднымі блізкімі людзьмі. Калі мы гаворым родная мова, мы таксама надзяляем слова мова асаблівым сэнсам. Гэта мова, на якой размаўлялі нашы продкі, нашы бабулі і дзядулі, мова, якую мы чулі з дзяцінства, і на якой размаўлялі нашы маці і бацькі, якіх мы вельмі любім і таму родная мова такая дарагая.

 Каб не забываліся на беларускую мову,  адзначаем мы штогод у бібліятэцы Міжнародны дзень роднай мовы. Спрабуем размаўляць па-беларуску між сабой і просім  хоць раз за год ужываць родную мову цэлы дзень.